ПАЛАЖЭННЕ аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях Сбт, Июл 15. 2006
Аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
15.06.2006 № 762
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсіх відаў навукова-праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей) і эталонах фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), вызначаных артыкулам 36 Закона.
2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў (уладальнікаў), зацікаўленых у выкананні навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (далей – заказчык).
3. Дазвол на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (далей – дазвол) выдаецца Міністэрствам культуры і дае права на правядзенне ўсіх відаў работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.
Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасці афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такіх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку работы па бягучаму рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якія выконваюцца штодзённа або з іншай перыядычнасцю.
5. Заказчыкі па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павінны перадаваць у Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыі, якія датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.
ГЛАВА 2
ВІДЫ ДАЗВОЛАЎ І ТЭРМІН ІХ ДЗЕЯННЯ
6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:
навукова-даследчых і праектных работ пасля ўзгаднення і зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ, складзенай з удзелам назначанага навуковага кіраўніка гісторыка-культурнай каштоўнасці;
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення і зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях;
археалагiчных даследаванняў пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне дадзеных даследаванняў.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ выдаецца на правядзенне:
гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў;
архітэктурна-археалагічных абмераў;
інжынернага даследавання будаўнічых канструкцый;
навуковых даследаванняў па зандажах і шурфах;
натурных даследаванняў;
лабараторных аналізаў, даследаванняў, выпрабаванняў матэрыялаў;
фотафіксацыі;
праектных работ;
кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.
Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыі, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыі, рэканструкцыі, рэстаўрацыі.
7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – да канца каляндарнага года, у якім запланавана заканчэнне работ.
Пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасці ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павінен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Міністэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ
8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з’яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
9. Исключен.
91. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).
10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Міністэрстве культуры на працягу тэрміну, прадугледжанага нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Міністэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя віды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – у двухмесячны тэрмін з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пісьма інфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.
14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці фіксуецца ў кнізе рэгістрацыі дазволаў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.
16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якіх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення і правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмін пісьмова інфармуе аб гэтым Міністэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасці працягу работ.
У выпадку пагрозы існаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпыніць усе работы і паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры.
17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ іншаму заказчыку або пры перадачы падраду іншай праектнай або будаўнічай арганізацыі дазвол павінен быць перааформлены заказчыкам у Міністэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмін.
18. Пры правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копія дазволу павінна быць на аб’екце ў выканаўцы работ, які прызначаны загадам падрадчыка і з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб’екце.
19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:
калі правядзенне работ не пачата ў шасцімесячны тэрмін з даты выдачы дазволу;
выяўлення факту фальсіфікацыі прадстаўленых у Міністэрства культуры дакументаў;
невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 і 17 дадзенага Палажэння.
Аб прыпыненні дзеяння дазволу Міністэрства культуры выдае прадпісанне, дзеянне якога захоўвае сілу да ўстаранення парушэння.
20. Пасля заканчэння ўсіх работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці заказчык прадстаўляе ў Міністэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці, пасля чаго названае Міністэрства ў межах сваёй кампетэнцыі выдае заключэнне аб магчымасці прыёмкі ўказанай каштоўнасці ў эксплуатацыю.
Выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Міністэрства культуры, а таксама выкананне іншых відаў работ, не азначаных у дазволе, з’яўляецца самавольным і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
Дадатак - ДАЗВОЛ на права правядзення работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці
Нет комментариев.
Warning: Smarty error: unable to read resource: "file:trackbacks.tpl" in /home/gornes1052885/www/a-h.by/s153/bundled-libs/Smarty/libs/Smarty.class.php on line 1093